ВяснаНа ранні бэз ляціць апошні снег,Запознены i крышку баязлівы,I растае, i капаюць ca стрэхТугія кроплі ў латакі i злівы.Прыходзіць асцярожная вясна, —То пацяплее, то павее сцюжай,То інею іскрыцца белізна,То ў поў'дзень зіхацяць на сонцы лужы.Курыцца белай парай баразна,Яшчэ не ў поўнай хлебароднай сіле.Па шэрані усё ж ідзе вясна,I новы цёплы дзень — на небасхіле.Шпакі збіраюць кропелькі расы,Запахлі горкай смолкаю таполі,I жаўрукі спрабуюць галасыНад сцішаным i зарунелым полем.Зялёным пылам заімглёны лесВыпростваецца, цягнецца у лета,I закіпае акрыялы бэзТо белым, то ружовым цветам.10—13/IV—92Мае радкіМае гады прайшлі імкліва,Без компаса, без маяка.Калі б я быў заўжды шчаслівы,Не напісаў бы ні радка.У першы дзень, такі далёкі,I у наступныя гадыНа целе i душы апёкіПакінулі свае сляды.Даверлівы, спагадлівы, наіўны,У першы і ў апошні час,Я не знайшоў ніводнай грыўні,А нешта траціў кожны раз.I ўсё ж не падаў на каленіЎ пачатку і ў канцы дарог,Як ні цярпеў, адно сумленнеПранёс і назаўжды збярог.Я зведаў штормы і адлівыI холад дула і курка...Калі б заўсёды быў шчаслівы,Не напісаў бы ні радка.6/XІІ—93Купалаў запавет

Чаго вас хочацца, панове?

Які вас выклікаў прымус

Забіць трывогу аб тэй мове,

Якой азваўся беларус?

Янка Купала
Схіляюся да долу нізка-нізка,Душою прыпадаю да зямлі,Дзе некалі Купалаву калыскуГайдалі i буслы, i жураўлі.I салаўі спявалі напрадвесні,Ігралі на цымбалах капяжыI жніўная зажураная песняКранала струны кожнае душы.Спавітаму у кужаль немаўляціЗнаёмы i ад зморы ледзь жывыЛаскавы голас маладое маціРасказваў казку пра курган сівы...Змянялі лета восені i зімы,Завеі замяталі след у след,Шляхамі заняволенай радзімыПайшоў Прарок з жалейкаю у свет.Спазнаў ён i знявагу, i нягоду,У горы матчыныя песні прыгадаўI ў спадчыну пакутніку-народуУсё, што ў сэрцы спела, перадаў.Святло Купалавай навукіПраз церні забаронаў i пагрозНясуць у свет няскораныя ўнукі,Каб Беларусь спазнала лепшы лёс.3/VII—94
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги