Ягор цалкам перастаў давяраць Насце. Развесціся адразу не меў права: закон стаяў на баку цяжарнай. Але і заставацца з ёю пад адным дахам мужчына не мог. Як ад гнёту ўсведамлення яе зусім нядаўняй хлусні, так і праз боязь зноў аказацца ў
Сабраў самыя патрэбныя рэчы і перабраўся на лецішча, якім карыстаўся гады ў рады. З гэтага ўзніклі розныя нязручнасці: ад мусовасці ці не штодзень ездзіць у Гомель ранняй электрычкай, каб паспець на працу, да спартанскага сядзення ў паставе мысляра за дзвярыма пахкага буданчыка, што нагадваў старую касавую будку, але касай дакладна ніколі не быў. Дзеля ўцехі, праўда, Ягор мог сабе дазволіць суботнюю лазню з дымком. Але не заўсёды ўпраўляўся ўдосталь нацепліць жытло. Калі ж маразы сталі зусім падпіраць, пазычыў моцны каларыфер у сябра з універсітэта транспарту. Цёпла і небяспечна. Абы без Насты.
Ядранка, якая пасля
Патэлефанаваўшы бацьку, Ягор зарабіў на абаранкі за ўсе свае фортэлі. Сяргей Яўцехавіч рашуча не хацеў разумець сына, які збіраўся кінуць жонку дзеля нейкіх прывідных прынцыпаў. Не слухаў і яго тлумачэнняў пра хлусню. «Знаеш, Ягорка, дурны ты, як сала без хлеба, – па-простаму і без віхлянняў казаў яму стары. – Калі Настачка і лгала, дык адно каб табе, галаве яловай, спас быў. Дзеўка цябе за шкіркі ад чаркі адарвала. Вылюдзець заставіла. Унукам ці ўнучкай нарэшце мяне парадуе. А ты тут коней выкідаеш. Няможна так, браток». У выніку кожны застаўся пры сваім. Добра, што хоць не рассварыліся.
Перад Новым годам Ягор вымкнуў тэлефон. Не хацеў ні гасцей, ні ў госці. На лецішча не паехаў. Засеў на працы, зачыніўшыся ў факультэцкім музейчыку. Без святла. Але з каньяком і кавай. Пазіраў за акно, дзе было шумна ад выбухаў феерверкаў і петард. Дзе ўспыхвалі ракеты і мігцелі гірлянды. Дзе бязмэтна сноўдалі людзі, якім было калі не шчасліва, то дакладна весела, бо ім анічуць не здавалася, што яны швэндаюцца без мэты. Але як бы голасна яны ні крычалі пра Новы год, снягурку і чарку гарэлкі, усё адно свята за акном здавалася пустым і бязрадным.
Археолаг займаўся раскопкамі. Корпаўся ў сабе, сваім мінулым і нават замахнуўся на будучыню. Ён хоць і нагаварыў тады ў лабараторным мястэчку ўсяго і трохі, каб даць пстрычку
Пра перамогу над сінтатадзінам на почут усім абвясціла Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Прагучалі заявы, што «Coböl Engineering» згарнула ўсе праекты па прафілактыцы адзіноты. І калі раней Ягор як удзельнік аднаго з такіх праектаў рэгулярна атрымліваў рассылкі (у тым ліку друкаваныя) з навінамі пра бязлітасную барацьбу з хваробай, то пасля абвешчанай перамогі усё заглухла. Ён падазраваў, што ўжо да вясны на яго зусім забудуцца і такіх фінтоў, як камандзіроўка ў Мюнхен і экскурсія ў Марсель за кошт карпарацыі, больш не выгарыць. Крамка зачынялася.
Амаль неспадзявана азваўся Лабановіч-Аскерка. «Прабачце за позні адказ, – пісаў на «электронку» мазыранін. – Я ўвесь час у раз’ездах. Не паверыце, але цяжка бывае выкраіць вольную хвілінку. Якраз такі цуд надарыўся – сяджу на London Victoria Station і чакаю, калі скончыцца страйк дыспетчараў. Спадзяюся, гэта ў іх не рэцыдыў сінтатадзіну. Але да справы. Разумею Вашу нязгасную зацікаўленасць маім адкрыццём. Усцешаны, што нарэшце і Вы змаглі ўласнаручна дакрануцца да гэтага фенаменальнага дакумента. Спадзяюся, што трактат даў адказы на бальшыню Вашых пытанняў. Прашу не лічыць катэгарычнасць маіх высноў асабістым выпадам супраць Вас. Я спрабую навобмацак дабрацца да ісціны і зусім не выключаю, што знойдзены Вамі ці аналагічны яму паганскі стод у Юравічах мог быць адначасна прысвечаны і Марсу, і моцы кахання. Было б цікава працягнуць даследаванне, але ў наступныя тры гады я цалкам заняты працай над манаграфіяй па позніх судовых працэсах супраць вядзьмарак у кантэксце ўсяе Яўропы». «Яўропы», – завочна перадражніў Руткоўскі і адпісаў з кароткай падзякай, збольшага задаволены запазнелым, як рамонкі пад снегам, адказам.