Нікога з іншых прэтэндэнтаў ён не бачыў. Умова поўнай аўтаномнасці падрыхтоўкі выконвалася дужа строга. Пазнаёміцца ўсе павінны былі ўжо ў космасе, на борце «Навухаданосара». Пры падлёце да Марса. Вынятак складала сямейная пара. Гэта арганізатары не замоўчвалі, хаця прозвішчамі шчасліўцаў не раскідваліся. Халасцякі і халасцячкі мусілі цягаць з сабой хатулі, напханыя важкім запасам цярплівасці. Вынікі падбору ім абяцалі агучыць неўзабаве пасля агульнага знаёмства. Якую жанчыну псіхолагі накартавалі Руткоўскаму, ён ведаць не мог. Дый не хацеў. Бо не з
Як толькі быў паспяхова атэставаны апошні шанцоўнік, удзельнікаў экспедыцыі сталі звозіць на касмадром Вумера на поўдні Аўстраліі. Яго фармальна закрылі яшчэ ў 1976 годзе. Рэальна ж ён быў даўно пераабсталяваны пад патрэбы «Coböl Engineering». Па-сапраўднаму зорнага часу яму давялося чакаць больш за паўстагоддзя.
Удзельнікаў, апроч сямейных, дастаўлялі паасобку. Змясцілі ў анабіёзныя капсулы. Цягам тыдня трыма транспартнікамі перапраўлялі ў космас. На «Навухаданосары» чакала каманда пілотаў. Яны размеркавалі «бляшанкі» па каморах у прыстасаваным для падтрымання анабіёзу адсеку. Задраены за апошняй капсулай люк стаў сігналам для пачатку адліку старту карабля.
Пра старт інфармацыйныя агенцтвы паведамілі толькі на трэці дзень палёту. Ва ўсіх выпусках навін, дзе апавядалі пра гэта, на здымках красавалі ўсмешлівыя абліччы пілотаў. Пра навукоўцаў казалі мімаходзь. Без імёнаў, жыццяпісаў, фотаздымкаў. Дый само слова
«Тэхнічныя работнікі» спалі сем месяцаў. Пілоты спалі пазменна. Бутэльку з анабіёзам адкаркавалі не дзеля іх. Дзеля іх прызапасілі пляшачку з пільнасцю. Яны пільнавалі, каб па рэчачцы касмічнай карабель ішоў слушным курсам.
На шкаленні інструктары бажыліся, што ў анабіёзе мозг будзе адпачываць напоўніцу дзякуючы абсалютнай адсутнасці сноў. Аднак Марыну сны даймалі ўсю дарогу. Гэта быў бясконцы суплёт сюррэалістычных жахаў, ідылій і дакукі. Гэта быў рух па вялізным лабірынце, сатканым з Гомеля, Канстанцы, Марселя… Там пацалунак з каханым мог ператварыцца ў баруканне з мінатаўрам, а яно само – у валтузню бактэрый пад мікраскопам. Там незнаёмы мог сказаць, што фараон вяртаецца з грыбоў, як у трыццаць сёмым каля мікрараёна драконаў, а дзяўчыне, якая часцей за ўсё (але не заўсёды!) атаясамлівалася з Марынай, шчасціла не проста верыць у пачуты абсурд, а яшчэ і памятаць пра трыццаць сёмы каля мікрараёна драконаў – што б гэтыя словы ні значылі.
Яна часта блукала па гомельскім парку, усведамляючы, што парк разросся не толькі на ўвесь горад, але і на свет цэлы. Калі яна ішла схіламі, штораз міма яе імчаліся то раварысты, то вершнікі апакаліпсісу. Калі выпадала ісці роўнымі сцяжынамі, вакол увесь час мільгацелі людзі, сярод якіх яна намагалася адшукаць каханага, маючы на ўвазе Марку, а знаходзіла,
Любіла моманты, калі трывога спадала. Калі можна было захутацца ў плед і, седзячы ва ўтульным фатэлі бясчасся, паглядаць на нерухомы, скаваны лёдам Сож. Але падобнае ў сне было надзвычайнай рэдкасцю, якая шмат каштавала. Пра астранамічныя цэны на моманты без трывогі дзяўчына дазналася ад гандляра ў букіністычнай краме, які раіў ёй набыць што-небудзь больш практычнае, называючы такім то