Капітан Смолет павітаў навукоўцаў. Сцісла нагадаў пра місію, выконваць якую выпаў гонар такой цудоўнай камандзе. Старшы памочнік капітана казаў пра асаблівасці рэжыму і яго абавязковасць для ўсіх без вынятку. Ён жа ўрачыста, нібы раздаваў медалі «За ўзяцце Каралеўскай Гавані», узяўся агучыць размеркаванне па каютах. Адразу ўсплыло пытанне пра колькасную перавагу мужчын. «З дзесяці пілотаў – шэсць жанчын. Адна з нашых каляжанак – фройляйн Айсберг – складзе пару харвацкаму геолагу Горану Бунцічу. Другая – міс Гамп – стане абранніцай падданаму Вялікага Княства Вестарктыка спелеолагу Элвісу Дампу. Мы ж адна каманда», – патлумачыў капітан, запэўніваючы, што ўсё прадумана, што ўсё ўрэшце будзе добра, варта толькі прайсці праз кароткі адаптацыйны перыяд. Пад поўнае маўчанне калег Дамп, той самы бадзёры шчаслівец, усцешана падзякаваў за выдатную арганізацыю палёту і цудоўныя ўмовы на караблі.
Хібы, аднак, сталі вытыркацца, як заечыя вушы з бабінай капусты, ужо неўзабаве. Без увагі на штодзённыя гутаркі з капітанам, дэманстрацыю прыгожых ролікаў пра кожнага з удзельнікаў, супольнае выкананне гімна місіі («When I heard the learn’d astronomer» на словы Уітмена і музыку Лінча), праявы каманднага духу было днём з агнём не знайсці. Зрэшты, які там, у космасе, дзень!
Бальшыня навукоўцаў глядзела на сваіх жа калег скоса. Кожны крок захрасаў у балоце падазронасці. Кожны позірк быў прасякнуты недаверам. Справядлівасць вынікаў адбору ставілася пад сумнеў. Куды ні сунься, нешта абавязкова ішло не так. Насуперак абяцаным прынцыпам! Камандаванне клялося, бажылася і ледзьве не на «Марсіянскіх хроніках» прысягала, што такія настроі часовыя, што адбор адпавядаў самым высокім стандартам, што недавер і падазронасць – толькі непрыемны старонні эфект разладу сну падчас анабіёзу. Гэтае балабонства нікога не задавальняла.
Марына і Марку паводзіліся досыць абачліва. Самазванца не выдалі. Між сабой пра яго перамаўляліся адно паўшэптам. А што, бывала, зыркалі на
Скаргі камандаванню навукоўцы складалі ці не штодня. А як не рабілі таго афіцыйна, дык паміналі разнастайныя дакукі і ад’яды няўпынным бурклівым лапатаннем у сталоўцы, трэнажорцы, кубрыках. Камусьці не падабалася, што яго суседзямі былі афрыканец і кітаянка. Рэагуючы, капітан правёў вялікую гутарку пра расавую цярпімасць, а адным махам, каб два разы не бегаць, і пра рэлігійную талерантнасць.
Кіберінжынерка выказала незадаволенасць і нават прасіла перадаць на Зямлю пратэст з нагоды прысутнасці ў камандзе прафесара, які некалі быў не проста апанентам на абароне магістарскай работы, але ўсяляк выжыльваўся, каб заваліць яе – і з работай, і з жаночай нязгодлівасцю. Ёй паабяцалі пераслаць усю інфармацыю ў цэнтр касмічных палётаў «Coböl». Ад свайго імя капітан Смолет заявіў, што падобная сітуацыя ўзнікла ненаўмысна. Што і скаржніца, і абвінавачаны ёю прайшлі праз механізм сумленнага адбору. Што, на вялікі жаль, нават самая дасканалая сістэма можа даць збой. За апошняе ён і папрасіў прабачэння, выказаўшы спадзяванне, што далейшае супрацоўніцтва
Між тым, шапачных знаёмых на караблі знайшлося дастаткова. Але і гэтаму давалася
Жанчыну, якой выпала доля быць