Калі сувязіст паведаміў, што
Цуду не адбылося. На экране ён убачыў Ядранку. Без лішніх дэталей яна дала справаздачу па грашах. Запэўніла, што сваё абяцанне стрымала. Выказала спадзяванне, што ў Ягора ўсё добра, што палёт спраўдзіў яго чаканні, што ён ані капкі не шкадуе пра сваё рашэнне ляцець на Марс. Потым на колькі секунд замаўчала, пільна гледзячы ў аб’ектыў камеры, быццам бачыла перад сабой адрасата, і грымнула велягурыстай фразай: «Мой дом – цішыня. Мая страва – маўчанне. Я сяджу ў сваіх ведах, як дзяцел у дупле. Заснуць не маю моцы – савою цябе ненавіджу».
Навальны боль галавы, які затрымцеў прыгожай, хоць і бруднай, пранізлівай мелодыяй, не дазволіў адрасату даслухаць
Канкурэнту акурат меліся нешта ўкалоць. Аднак у гэты момант пачуўся пачварны скрыгат, нібы нехта мільёнам іржавых цвікоў узяўся чыркаць аб гіганцкае шкло. Карабель штурханула і пачало трэсці. За пультам кіравання на той момант заставаўся толькі адзін чалавек – міс Гамп. Яна не ўпоралася з раптоўным выпрабаваннем – неспадзяваным з’яўленнем невядомага аб’екта, што вынырнуў літаральна з ніадкуль і адчувальна церануўся па днішчы насавой часткі «Навухаданосара». Дамп, выперадзіўшы ўсіх, першым памчаўся да сваёй любачкі, якой бесцырымонна адмераў важкую поўху. Капітан і іншыя чальцы экіпажа мусілі кінуць
Бядой забавязаліся савецкай аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Фобос-2», якая яшчэ ў 1989 годзе змоўкла і чый лёс заставаўся невядомым. У стрыманым здзіўленні пілоты яе ідэнтыфікавалі. Унутраная сувязь пачала
Пілоты не парупіліся патлумачыць сітуацыю навукоўцам. Чутае ў навушніках адказу не давала. Дрыжэнне карабля не спрыяла ні спакою, ні добрым думкам, ні здароваму страваванню. Не дзіва, што ўдзельнікаў экспедыцыі агарнула паніка. Ніхто з іх і блізка не ведаў, як трэба было дзейнічаць у падобным становішчы. У трэніровачным цэнтры ім сто разоў казалі і яшчэ дзвесце падкрэслівалі, што «Навухаданосар» – надзвычай надзейны карабель, якому не страшныя ні сонечны вецер, ні выпраменьванне Гокінга, ні Харыбда са Сцылай. Практыка засведчыла адваротнае.
«У насавой частцы выявілася крытычна вялікая колькасць дробных пашкоджанняў, сукупнасць якіх цягам бліжэйшых дзвюх гадзін прывядзе да катастрафічных наступстваў, – агучвала сістэма несуцяшальны вынік. – Праз трыццаць хвілін пасля абвяшчэння адліку насавая частка будзе прымусова адстыкаваная. Пераходныя люкі заблакуюцца за хвіліну да адстыкоўкі. Базавая частка працягне палёт аўтаномна. Пасля набліжэння да Марса яна здзейсніць пасадку ў запланаваным квадраце. Увага! Пачынаецца зваротны адлік! Увага! Пачынаецца зваротны адлік! 1800, 1799, 1798…»