– Я ведаю, што ў выніку. У пачатку нашага стагоддзя да Марса паляцелі новыя апараты з больш магутнай оптыкай. І на новых здымках зямляне замест сфінкса пабачылі вялізны выветраны ўзгорак.
– Менавіта! – трошкі ненатуральна ўсклікнуў Ягор.
Ён сапраўды быў усцешаны, што ўбачаны Марынай камень не меў падабенства з Юравіцкім ідалам. Інакш гэта было б ужо занадта. Прымаць такую вось сувязь жыхароў старажытнага паселішча ў Юравічах з Марсам было немагчыма, бо ў галаве гэта ніяк не ўклалася б. Адкрыць жа, што ты не на Марсе, а на імітацыйным палігоне, дзе цябе дураць, ды яшчэ і такім вось
Археолаг яшчэ раз уважліва агледзеў камень. Наноў пераканаўшыся ў адсутнасці хоць якога падабенства з юравіцкай знаходкай, ён адагнаў ад сябе рэшту змрочных думак і паказаў на неба. Не на даляглядзе, а ў іх з Марынай над галовамі. У нябеснай прасторы, колер якой вагаўся ад жаўтаватага да карычневага, на неверагоднай вышыні красавала серабрыстая паласа, расцягнутая з усходу на захад на многія і многія кіламетры. Паласа рухалася. Няроўныя краі яе пастаянна змяняліся.
– Славутыя марсіянскі аблокі, – не зводзячы вачэй з неба, рэкамендаваў Ягор.
– Госпадзе, я і забыла зусім, што тут ёсць такая прыгажосць! – сарвалася з вуснаў Марыны, якая зачаравана сузірала сапраўды фантастычнае відовішча.
Абаіх ахапіла невымоўнае пачуццё эйфарыі, якой спадарожнічаў
– Ведаеш што? – абрываючы працяглае пяшчотнае маўчанне, звярнуўся да каханай мужчына.
– Яшчэ адзін сюрпрыз? – паспрабавала здагадацца яна.
– Так. Выходзь за мяне замуж, – прагучала штосьці неймавернае, але разам з тым вельмі суладнае з іх эйфарыяй.
– Божа, Ягор, ты заганяеш мяне ў кут, – ад жанчыны павеяла знарочыстай какетлівасцю. – Выбар мужыкоў на гэтай планеце зусім невялікі. Мне варта добранька падумаць, каб не памыліцца, каго ж абраць: цябе альбо цябе?
– Прыспешваць не стану, але нагадаю, што хвілін праз дваццаць мы мусім з’язджаць. І калі ты дасі згоду апасля, то цырымонія адбудзецца ў банальных умовах звыклай нам базы, а не пад чароўным шлейфам гэтых прыўкрасных аблокаў, – ягоны голас напоўніўся спакушальнымі ноткамі, якія Марына так любіла яшчэ ў часы іх першых спатканняў.
– Аблокі – гэта добра, – пагадзілася яна. – Шкада, што возера Ліцвін недзе неймаверна далёка.
– Яно блізка, – ласкава запярэчыў ён. – Яно ў тваім і маім сэрцах. У нашай супольнай памяці. У нашым каханні, якому выпала…
– Не працягвай, – перапыніла Гваздовіч. – Я хачу выйсці за цябе замуж.
– Дзякуй, любая, – шчасліва заўсміхаўся Руткоўскі. – Паколькі з ацалелых удзельнікаў экспедыцыі паводле фармальнай пасады старэйшым з’яўляюся я, то на мяне распаўсюджваюцца ўсе правы, якія меў капітан «Навухаданосара», у тым ліку і права рэгістраваць на законных падставах шлюбы сваіх падначаленых. У такім разе я афіцыйна распачынаю цырымонію і, як бы шызафрэнічна гэта ні гучала, звяртаюся да самога сябе: «Прашу адказаць вас, Ягор Руткоўскі, вядомы ў гэтай экспедыцыі як
– Так, – упэўнена сказала нявеста.
– Дадзенай мне ўладай абвяшчаю нас мужам і жонкай. Абмяняцца пярсцёнкамі і замацаваць шлюб пацалункам прапаную ў кабіне марсахода.
– Пярсцёнкамі?! – здзівілася новаабвешчаная жонка. – Дык вось што ты штукарыў, вазёкаючыся ў майстэрні з гайкамі! Рабоцька мой мілы. Усё прадумаў. Усё падгадаў. Месца рамантычнае абраў.
– Прабач, што з жалеза.
– Гэта мой любімы метал.
Яны шчасліва рассмяяліся. Ягор падаў Марыне руку, і шлюбная пара ўрачыста пабрыла да легкавоза, які ўжо слаў сігналы пра завяршэнне ўзяцця проб. Варгін заставаўся на сваім месцы. Убачыўшы, што гаспадары вяртаюцца, ён падняўся на заднія лапы і абапёрся пярэднімі на шкло. Маладыя заўважылі гэта і радасна памахалі яму рукамі. Машына неспадзеўкі дала задні ход.
У Юравічах, як гэта бывала неаднойчы, праводзілася адразу некалькі раскопак. Група археолагаў са сталіцы капала на гары ў сярэднявечных пластах, манячыся канчаткова давесці