Да адзінаццатай гадзіны раніцы следства сфармулявала тры версіі здарэння. Згодна з першай, на лагер здзейснілі напад «чорныя археолагі», якім афіцыйныя раскопкі перашкодзілі круціць іх «гешэфты». Паводле другой версіі, напад ажыццявілі мясцовыя, якіх раней удзельнікі раскопак маглі нейкім чынам справакаваць. Трэцяя версія сцвярджала, што напад мог быць учынены невядомымі без дай прычыны, чыста
Да адзінаццатай гадзіны раніцы Ягору Сяргеевічу паспелі патэлефанаваць з дэканата, рэктарата, агародніннай базы (памыліліся нумарам), з трох радыёстанцый, пяці парталаў («Ці не звязваеце вы гэты інцыдэнт з помстай літаратурных канкурэнтаў за атрыманне вамі прэміі Гедройца?» – журналісцкае
Званілі таксама сябры і знаёмыя. Было некалькі тэлефанаванняў і ад звышклапатлівых бацькоў асобных студэнтаў.
Студэнты ўпарадкаваліся ў летніку. Нішто не нагадвала пра начны пагром. Руткоўскі ішоў па садзе да свайго намёта, нібыта праз туман. Ён чуў, як хлопцы фліртавалі з дзяўчатамі. Як кашавары абяцалі смачны абед. Як па радыё казалі пра чарговую ўспышку сінтатадзіну, гэтым разам у Японіі. Як душэўна цёхкалі птушкі, ажно хацелася складаць летнія хоку.
«Summer of haze», – заклекатала шматгалосым рэхам у галаве, ажно хацелася бегчы да водаразборнай калонкі, каб падставіць цемя пад халодны струмень.
Калі яго нехта гукнуў па імені, археолаг падумаў, што здалося. Ніхто са студэнтаў такой фамільярнасці сабе не дазваляў. Голас належаў дзяўчыне. На імгненне прытрызнілася, што гукае Марына. І хоць вочы зліпаліся, а рэчаіснасць саслізгвала, ён здолеў горка пасмяяцца з самога сябе: «Ну якая табе зноў Марына! Марына загінула…»
– Ягор! – голас наблізіўся.
Баючыся ці то сутыкнуцца з прывідам, ці то знайсці сябе ў гнятлівым сне, мужчына асцярожна абярнуўся. Да яго подбегам крочыла Наста Ройтшванец. Пакуль ён з цяжкасцю спрабаваў уцяміць, што адбываецца і як варта паводзіць сябе, яна сашчапіла яго ў абдымках і заплакала. Кроіла горкім дажджом шчок пяшчотных сваіх аксаміт.
– Як толькі даведалася, усё кінула і памчала на вакзал. Цягніком да Калінкавічаў, а адтуль на спадарожных. Аўтаспынам па галактыцы… – скрозь слёзы мовіла дзяўчына, спрабуючы жартаваць.
– І дзякуй за рыбу, – нечакана падтрымаў жарт Ягор, горнучы яе да сябе. – Не хвалюйся, Насцечка. Усё добра. Цяпер усё будзе добра. Ты ж сама добрая. І разумная, і прыгожая, і… – ён замаўчаў.
– І? – перапытала Наста.
– І клапатлівая, – шматзначна прашаптаў археолаг.
– А бісл[3], – злёгку засаромелася госця.
Яму хацелася сказаць нешта пра Марыну. Што яе няма. Што яе не вярнуць. Што ён мусіць выкінуць Марыну з галавы раз і назаўсёды. Аднак нічога такога не сказаў. Замест гэтага па-змоўніцку ўсміхнуўся, зірнуў у яшчэ вільготныя ад слёз вочы дзяўчыны і роўным голасам прапанаваў:
– Выходзь за мяне замуж.
Што ж, і ворыўны бык ярмо напінае на шыю.
Якім чынам Варгін збаёдаў блакаванне, гаспадары так і не даўмеліся. Большай бяды, на шчасце, не здарылася. Ад’ехаць далёка кот не паспеў. Ягор хутка