Сяргей Яўцехавіч вітаў прыезд сына без лішніх эмоцый. Між тым яны не бачыліся дзесяць гадоў. Бацька прыкметна пастарэў, але, як для свайго веку, выглядаў малайцом. Зацятасць у яго поглядзе і бянтэжыла, і цешыла сына. Яны выпілі па чарцы. Закусілі. Выпілі яшчэ. Зноў закусілі. Размова не клеілася. Бацькавы пытанні былі кароткімі. Адказы – яшчэ карацейшымі. А паўзы паміж рэплікамі – да амарокі доўгімі. Запаўняць прагалы адно сваёй балбатнёй Ягор не насмельваўся.
З акна куханькі, дзе яны сядзелі, была відаць чыгунка, па якой раз-пораз грукаталі цягнікі. Часам інтэрвал між з’яўленнем цягнікоў быў меншым за чарговую паўзу ў гутарцы бацькі і сына. Аднак нават пры такім раскладзе Руткоўскі-малодшы ўсё ж здолеў вывудзіць у свайго старога, чым той жыве. І што падпрацоўвае трохі ў прыватніка (
– Ну, а ты чаго прыехаў, браток? – урэшце завязаў з прадмовамі Сяргей Яўцехавіч.
– Сказаць, што гатовы да працягу роду, – абвясціў Ягор, не могучы стрымаць нервовы смяшок, які не зусім адпавядаў урачыстасці моманту.
– А я думаў, што да працягу роду ты з трынаццаці гадоў гатовы, – ухмыльнуўся бацька. – Як звалі тую дзеўку, з якой вы тады на Плёсах у таткі-маткі гулялі?
– Я ўжо не памятаю, – сын шчыра ўсміхнуўся і патлумачыў сэнс сваіх папярэдніх слоў.
Стары спачатку маўчаў – ці то абдумваў навіну, ці то шукаў прыдатныя словы. Урэшце ў яго вачах праступілі слёзы, якія ўраз разбурылі ранейшую зацятасць. Яўцехавіч быў сапраўды рады за свайго сына – гэтага
– Сынку, а ты не ўсердзішся, калі я к табе на свадзьбу не адзін прыеду? – асцярожна пацікавіўся стары, калі Ягор перадаў яму паштоўку з запрашэннем.
– Анічуць, тату, анічуць.
Калі ў цягніку на Гомель Ягора заспеў тэлефонны званок Ядранкі, ён таропка агледзеўся. Намагаўся высветліць, ці нямашака для яго галавы чарговай небяспекі. Не знайшоўшы нічога падазронага, ён усё ж адсунуўся ў куток купэ бліжэй да дзвярэй і толькі потым прыняў выклік.
Харватку турбавала, куды ён запрапаў. Пад гэтым разумелася поўная адсутнасць зваротнай сувязі. Сама ж яна спрабавала з ім звязвацца праз антыскайп, мэсэнджар і ледзьве не праз галубіную пошту. Але рэакцыі на гэтыя спробы не было ніякай. Беларус не стаў тлумачыць, што ўсе ранейшыя праграмы і дадаткі папросту
Яму не хацелася нічога ёй апавядаць, пагатоў пра вяселле. Яе неадчэпнасць раздражняла. Супадзенні яе званкоў са здарэннямі калі і не здаваліся містычнымі праявамі, дык спараджалі шмат пытанняў. Але ён трываў, пачуваючыся казачным героем, які чуў мальбу: «Не гані ты мяне, я табе ў большай прыгодзе стану». Таму, насуперак раздражненню, слухаў яе натхнёнае цёхканне пра поспехі на працы і халодны секс у вольную часіну, шчыра не разумеючы, чаму для падобнай споведзі яна выбрала менавіта яго вушы. Дакладней – вуха, да якога ён шчыльна прытуляў смартфон, каб ніхто ў купэ не чуў занадта выразных інтанацый, з якімі Іванкавіч апісвала яму
Калі сувязь зрабілася няўстойлівай, а потым прапала зусім, Руткоўскі толькі парадаваўся за сябе і падзякаваў мабільным аператарам, якія за многія гады свайго існавання не здолелі забяспечыць надзейны прыём на чыгунцы між Асіповічамі і Гомелем.
Яднаючы традыцыйную і гарадскую абраднасць, вяселле пачалося з выкупу нявесты. У двор двухпавярховых дамоў каля ваенкамата ўранні заехала чародка вінтажных аўто. Апрануты ў стылізаваны касцюм дэндзі пачатку ХХ стагоддзя, які выгодна дапаўняўся гальштукам-мятлікам з беларускім арнаментам, Ягор крок за крокам адужваў выпрабаванні, якія ладзілі сяброўкі нявесты, пакуль той кіраваўся да кватэры яе бацькоў.