Вяртаючыся да затокі, яны шмат размаўлялі, жартавалі, цалаваліся, зусім не думаючы,
«Заезжай за мной на троллейбусе», – дурасліва напявала яна, ідучы разам з мужам вузкімі даўгаватымі памяшканнямі з нізкімі чорнымі столямі. Лёгкая вячэра ў адным з бараў клуба спакваля перарасла ў
Марына паборала млявасць. Пару дзён Ягор гатаваў для яе булёны і гароднінныя супчыкі. Паіў садавінавымі ўзварамі і чыстай, толькі-толькі згенераванай вадой. Быў
Медсканер сведчыў, што немач мінала. Ачунялай жанчыне карцела хутчэй узяцца за вывучэнне структуры, якая так спрытна ўклала яе на койку ізалятара, ператварыўшы ў бязвольную кулешу. Часцінкі структуры трэба было б параўнаць з пробамі дысбуэндыю, да доследаў з якімі ніяк не даходзілі рукі. Раптоўнае ўсведамленне не адпускала даследчыцу з гарышча навуковай зацікаўленасці.
Пад здзіўленым позіркам мужа, чыю цікаўнасць задавальняць не спяшалася, Марына засела ў лабараторным адсеку. Чаравала з прабіркамі, колбамі, газаадводнымі трубкамі, цэнтрыфугамі і яшчэ бог ведае з чым. Сыпала формуламі, лічбамі, паняццямі. «Проста сучасная вядзьмарка», – жартам падбівала яна Ягора пагадзіцца. Ён не згаджаўся. Сам патроху чараваў, гатуючы зборную салянку з марсіянскай іскрынкай. Марына тым часам не забавілася з папярэднімі высновамі. Сумневы адпадалі: аб’екты доследаў яднала роднаснае паходжанне. Дадатковымі разлікамі шукальніца высветліла, што ўздзеянне мінералу на чалавека можа быць значна мацнейшым.
Першае, што спытаў Руткоўскі, пачуўшы за абедам пра гэта, тычылася водаправода:
– Ваду на базу не вядзём?
– Вядзём. Фільтры надзейныя. З улікам адкрыцця ўнясём адпаведныя звесткі ў памяць сістэмы ачысткі. Яна лішняга не прапусціць, – бойка адказала жанчына, падзьмухваючы на лыжку з гарачай салянкай.
– А што будзем рабіць з мінералам?
– Наколькі мне дазволіць час, я буду займацца вывучэннем, – Марына падзялілася намерамі, пакаштавала страву і, нічога пра яе не сказаўшы, працягнула: – Ты сам цудоўна памятаеш, як абстаўлялася знаходка дысбуэндыю і яго значэнне для медыцыны, а менавіта для змагання з адзінотай. Тое, што я няўрокам выпрабавала на сабе, мне найменш падалося лекамі ад адзіноты. Так, я трохі жартавала, пацвельвала цябе, успамінала дурныя дзіцячыя загадкі. Але разам з тым мая воля была амаль цалкам прыгнечанай. Я сапраўды была млявай. Аднак гэта млявасць пластыліну ў нечых руках.
– Пластыліну? – Ягор адсунуў паўпустую талерку.
– Менавіта. Здавалася, што з мяне можна было зляпіць што заўгодна, – патлумачыла яна.
– То-бок наступныя дні ты была такой ціхамірнай толькі таму, што я цябе пра гэта папрасіў, а рэчыва ў тваім арганізме змушала цябе падпарадкоўвацца? – мужчына не мог паверыць вушам і ўласным высновам.
– Так і ёсць. Але гэта пакуль толькі на ўзроўні саманазірання. На жаль, у нас няма магчымасці правесці эксперымент на мышах. Многае праяснілася б.
– Кот для такога эксперымента, як я разумею, не прыдасца.
– Шкада гэтага шыбеніка. Вынікі ж непрадказальныя.
– Непрадказальныя вынікі – гэта проста пра маю сённяшнюю салянку, – самакрытычна зазначыў Руткоўскі, заўважыўшы, што жонка амаль і не ела. – Прыгатаваць нешта іншае?
– Я сама прыгатую. А ты падрыхтуй усё, каб заўтра зноў можна было брацца за водаправод. З Варгінам я ўсё-ткі паэксперыментую. Кыць-кыць-кыць! Варгіне, хадзем естачкі! Хочаш смачнюсенькай саляначкі?