Імгненнем пазней жанчына з жахам убачыла, як рэшта сярэдняга звяна карабельнага касцяка абрынулася, накрыўшы неўгамоннага шукальніка. Сувязь з ім прапала адразу ж. Спробы аднавіць яе былі марнымі. Адольваючы навальны звон увушшу, Марына надзела шлем, гатовая выйсці на пошукі мужа. Ёй хацелася верыць, што яго скафандр не разгерметызаваўся, што Ягора можна выратаваць з-пад
Гэта Руткоўскі, апаслівы за жонку Руткоўскі перад ад’ездам з базы ўпотайкі наладзіў сістэму, каб, калі што якое з ім пасярод абломкаў, Марына не рызыкавала жыццём. Сістэму бяспекі марсахода ён спалучыў з сістэмай дыягностыкі на сваім скафандры. Дзверы блакаваліся аўтаматычна, варта было толькі скафандру перадаць машыне вестку пра спыненне сэрцабіцця. Праз дзесяць хвілін уключаўся аўтапілот. Адключыць яго знутры марсахода было немагчыма.
Усё дакладна так і адбылося. І толькі жанчына не ведала, чаму… Абліваючыся слязьмі і лямантуючы на ўсю кабіну, яна сядзела каля панэлі кіравання. Сляза й дыяменты растопіць, але над схемай блакавання слязіны ўлады не мелі. Цяжкавоз, уздымаючы клубы рудога пылу, імкліва вяртаўся на «прыстанішча». Над ім на вяроўцы гойдаўся шарык-зонд, а ззаду на лябёдцы боўталася незгаральная шафка.
Падоўжыць тэрмін ужо ўзгодненай камандзіроўкі? «Толькі за ваш кошт», – ветліва пагадзіліся ў рэктараце. Выкладчык удзячна кіўнуў, ледзь не дадаўшы: «Можна падумаць, астатняе за кошт універсітэта». Грошы на выправу ў Мюнхен удала
Падымаючыся ў самалёт, як і потым у дарозе, Ягор быў цалкам заняты думкамі. Думак роілася вялікае мноства. Аднак калі б галоўныя кірункі роздумаў сфармуляваць у выглядзе тэм вучнёўскіх сачыненняў ці студэнцкіх эсэ, то гучалі б яны недзе так: «Наста Ройтшванец – вераломніца ці ахвяра гваздоўшчыны?», «Трактатаў даўніх смак кружыў мне голаў», «Усе дарогі вядуць у Марсель. “Постканстанцкія” пуцявіны Марыны і Марку як маральная дылема і экзістэнцыйны выбар».
І ўсё ж трымацца ў межах пэўнай тэмы не выходзіла: думкі з аднаго твора пераскоквалі ў другі, з другога – у трэці, з трэцяга – куды ўплішчацца. «
Будынак бібліятэкі, які ўзвялі гадоў дзесяць таму ў стылі
Віленскае выданне 1575 года друкарні братоў Мамонічаў адкрывалася алегарычнай гравюрай: стоячы на вязцы сена, анёлак, падобны да рафаэлеўскага, цягнуў рукі да неба, дзе між россыпаў зор ззялі сонца і месяц, а над імі ляцела камета. Поўная назва трактата рассыпалася па тытульным аркушы асіметрыяй уціснутых на яго плошчу літар. Колькі штампаў і пісьмовых пазнак, а таксама экслібрыс з размытым прозвішчам (