«Уважаемая госпожа Костаковская! Сердечно бла­годарю Вас за присланные мне замечательные произ­ведения Вашего мужа Якова Костаковского. По моей просьбе Белорусское общество культурной связи с за­границей уже их передало музыкальным коллекти­вам нашей республики, которые будут их разучи­вать, и в скором времени мы сможем их услышать на наших концертах и по радио. Как реквием павшим бойцам за свободу величественно звучит песня-бал­лада «Граница». С большой глубиной раскрыта ком­позитором тема созидательного труда нашего народа. Волнующе написаны произведения «Сосна», заду­шевно и трогательно «Вербинка и воробей». Нам осо­бенно близки по своему звучанию и верны по своему содержанию эти музыкальные произведения, даже трудно себе представить, что они созданы в далекой Мексике. Чтобы найти такие краски и звуки, мало быть большим художником, надо быть и Человеком, любящим мир, созидательный труд, быть борцом за правое дело. Таким перед нами встает образ компо­зитора Якова Костаковского, чье светлое имя всегда будет жить в его замечательных песнях, посвящен­ных Белоруссии, и в сердцах всех его многочислен­ных друзей».

26.ІІІ

За адзін прысест яшчэ раз прачытаў «Рamiętniki chlopòw», першы том апавяданняў Я. Івашкевіча. Атрымаў пісьмо і цікавае апавяданне Ганны Новік. Дапрацаваўшы, можна было б даць у «Полы­мя». Вельмі хутка расце ў нас колькасць твораў сярэдніх, твораў, якія можна друкаваць, але калі б былі лепшыя, не варта было б іх друкаваць.

Нехта прыслаў мне стары буквар С. Паўловіча, які выйшаў быў у Вільні ў 1937 г. Знайшоў там адзін са сваіх вершаў «Сем радкоў», які, крыху падрэдагаваўшы, можна было б даць і ў зборнік, разам з іншымі даваеннымі маімі вершамі.

Верш гэты, відаць, быў напісаны ў 1936 г., калі С. Паўловіч пачаў складаць свой буквар, калі Кампартыя вяла перагаворы з лідэрамі хадэцыі аб супольных выступленнях у абарону беларускіх школ. Пом­ню, перагаворы з хадэкамі тады вёў Трахім, які ў 1937 годзе быў арыштаваны і загінуў у варшаўскай турме. Якое было яго сапраўднае прозвішча, хіба толькі знае «Паўлік» (Самуіл Малько). Ведаю толькі, што ён родам з Палесся і што дома ў яго засталіся асірацелыя жонка і дзеці.

8.IV

Ездзіў з М. Лыньковым на Нарач. I так, гэтымі днямі арцель Лапціка пачынае будаваць нашу дачу. Атрымаў ад Е. Путраманта кнігу яго нарысаў «На літаратурным фронце», напісаную і смела і све­жа, не так, як пішуць нашы прысяжныя крытыкі, абмінаючы ўсіх т. з. «класікаў» і «непрыкасаемых».

12.IV

Позна вечарам пазваніў М. С. Патолічаў. Магчыма, мне зноў прыйдзецца ў складзе ўрадавай дэлегацыі ехаць у Польшчу на святкаванне дзесяцігоддзя савецка-польскага дагавору аб дружбе. Заўтра ў 10 г. трэба быць у ЦК. Збіраемся з П. Броўкам у Вільнюс пазнаёміцца, як там абстаяць выдавецкія справы, на якой базе яны арганізаваны, бо мы на правах прымацкіх пакутуем, пеклімся ў сваім бяспраўным становішчы.

Купіў некалькі рэпрадукцый Пікасо. «Маё жыццё мастака не было нічым іншым, як барацьбой з рэакцыяй і адуміраннем мастацтва». Некаторыя ў нас да рэалістычных твораў залічаюць яго «Вайну і мір», «Герніку», «Расправу ў Карэі». Поўная разгубленасць У радах тэарэтыкаў сацыялістычнага рэалізму. Каб не атрымалася так, як з імпрэсіяністамі.

16.IV

Субота. Самалёт, якім ляцеў у Маскву, з-за дрэннай пагоды вярнуўся ў Мінск. Чакаем праяснення. Спыніўся ў гасцініцы «Советская». Вечарам наведаў гамеапата Т. С. Абашыдзе. У запас набраў розных лекаў.

19.IV

Сёння ў мяне вольны дзень. Пайшоў блукаць па старых знаёмых вуліцах і завулках Краснай Прэсні. Быў на той Ціхвінскай вуліцы, дзе ў 1922 г. жылі мы ў бежанстве, дом № 16, кв. 1. Няма ўжо таго дома. А былыя агароды і сад нейкага сівухі пайшлі пад новабудоўлі. Толькі дажывае свой век старая царквушка, у якой я калісьці маліўся святому Мікалаю-цудатворцу, каб за нейкую правіну не выклікала настаўніца бацькоў, ад якіх, вядома, мне дастанецца. I трэба сказаць, што тады ён мне дапамог. Дождж загнаў мяне ў Політэхнічны інстытут, дзе я правёў амаль чатыры гадзіны, знаёмячыся з рознымі цудамі тэхнікі.

20.IV

Каля гасцініцы не было таксі, і да аэрадрома дабіраўся аўтобусам. Потым доўга шукаў патрэбныя вароты. Сустрэў М. Зімяніна. Следам за ім прыехаў маршал Конеў, а праз нейкіх дзесяць мінут М. С. Хрушчоў. У самалёце я сеў воддаль, каб нікому не перашкаджаць, але Мікіта Сяргеевіч запрасіў да свайго стала. Тут ён пачаў расказваць аб сваёй апошняй паездцы па калгасах, пра сустрэчы і розныя прыгоды падчас гэтай паездкі. А расказчык з яго — выдатны. Усіх дэлегатаў пазнаёміў ён з тэкстам свайго выступлення на аэрадроме і з дакладам на ўрачыстым пасяджэнні ў Варшаве.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже