Званіў з Міністэрства замежных спраў П. Я. Acтапенка: ці не згадзіўся б я паехаць у Індыю. На вялікі жаль, відаць, не змагу. Заходзіў Янка Шутовіч. Яго толькі што рэабілітавалі. Прыехаў ён з Казахста­на. Скардзіўся, што ніяк не можа падшукаць сабе працу. У часы фашысцкай акупацыі працаваў у Вільнюсе, у беларускім музеі імя I. Луцкевіча, які перадалі літоўскай Акадэміі навук. Агулам, казаў, таго музея, які быў, няма. Многа экспанатаў прапала ў часе вайны, многа — пасля вайны. Пра гэта і я ведаў ад свайго былога аднакласніка па гімназіі Чараповіча, які хваліўся, што працуючы ў архівах МВД, яны з нейкім Нарновым шмат архіўных гадавікоў газет і часопісаў распрадалі розным магазінам на ўпакоўку і прапілі.

З.Х

Цягніком — Брыль, Рамановіч і я — прыехалі ў Ленінград. Сустрэлі нас А. Астроўскі і П. Кабзарэўскі. Дзень правялі ў гасцініцы «Астория». На абедзе былі ў А. Астроўскага, вечарам дабраліся да свайго цеплахода «Победа». Пасля вячэры, стомленыя, заваліліся спаць. Нат не чулі, як наш цеплаход адшвартаваўся ад пірса і, набіраючы хуткасць, пайшоў у сваю далёкую дарогу, на стрэчу сцюдзёнаму штармавому ветру Балтыкі.

4.Х

Янка і я сядзім у сваёй каюце, грыпуем. Падчас абеду сустрэлі В. Катаева з жонкай, мастака Яр-Краўчанку, башкірскага пісьменніка Бікчэнтаева, украінскага крытыка Пархоменку. Чытаю пра літаратурнае аб’яднанне «Пралеткульт». Ён, аказваецца, налічваў больш 400 тысяч членаў. «Класіка — атрута. Трэба спаліць і ачысціць месца для новага мастацтва». Відаць, кожнае пакаленне па-свойму вар’яцее, праходзячы праз розныя стадыі снабізму, нігілізму.

5.Х

Плывем міма шхер, парослых нізкімі сасоннікамі і бярэзнікамі, якія ярка выдзяляюцца на шэрым фоне Балтыкі. На многіх астраўках стаяць шматкалёрныя дачныя домікі. Усё больш і больш страчаем розных параходаў, маторных лодак. I на­рэшце з імглы выступае Стакгольм — горад, высечаны ў граніце Скандынавіі — на радзіме нашых валуноў, на зямлі легендарных варагаў. Вечарам былі ў Оперным тэатры на «Кармэн». Афармленне досыць сціплае, але ігра артыстаў спадабалася. Асабліва — сама Кармэн (Карсцін Мапер).

6.Х

Ізноў мы не пачулі, калі наш каўчэг пакінуў порт. Прачнуліся, калі ён выбіраўся з лабірынту шхер на марскія прасторы. Відаць, быў прымаразак, бо астраўкі сталі светла-шэрымі. Над намі пралятаюць дзікія лебедзі, качкі і неадлучныя спадарожніцы — чайкі. Апошнія, часта, застываюць у паветры, вісяць над цеплаходам, быццам некага выглядаюць. Плывем уздоўж Готланда.

Перад ад’ездам з Ленінграда ўзяў у П. Кабзарэўскага цыкл вершаў А. Пракоф’ева, прысвечаны Бела­русі. Спрабую ў дарозе іх перакласці.

На небасхіле застылі цяжкія, сцюдзёныя хмары, быццам у роздуме: ці ім дажджом апасді, ці снегам.

7.Х

Сонца, вецер, белагрывыя хвалі. Далёка відадь чарада нейкіх птушак. Мо нашы журавы? Хутка трапім у бетонныя абдымкі Кільскага канала. Сустрэлі наш параход. Прывіталіся гулам сірэн. Відадь, выйшлі на самы бойкі марскі гасцінец, бо куды ні глянь — дымяць трубы параходаў. Следам за намі — хмары чаек. Усё лепей высоўваюцца берагі Нямеччыны.

8.Х

Увайшлі ў брамы Кільскага канала. Разам з намі шлюзуюцца турэцкі карабель, польскі «Golab» са Свіноўсця, наш грузавоз і яшчэ нейкія баржы над паласатымі флагамі. 3 правага борта — Галандыя. Па радыё нехта расказвае пра гэту краіну. Янка сядзідь і дрэмле, бо апошнюю ноч мала спалі, усё глядзелі на маляўнічыя аколіцы канала, залітыя святлом ліхтароў.

9.Х

Ротэрдам. Побач стаяць на якарах «Warmia», «Dosterk», «Агапіа», «Madoera» і ў доку на рамонце велізарны «Treveand». У музеі Рэмбрандта бачыў Саскію Флору і шмат іншых работ гэтага геніяльнага мастака. Музей пабудаваны ў канструктыўным стылі, без вокан, з высокай арыгінальнай вежай. Плошча, на якой стаіць музей, вымашчана чырвоным клінкерам і абрамлена невысокімі дамамі, апаясанымі белымі лініямі. Каналы, ветракі, бензакалонкі, магазіны. У часе вайны ў Ротэрдаме было разбурана больш 20 тысяч дамоў. Яшчэ і сёння тут можна бачыць сляды гэтых знішчэнняў. Пабывалі і ў доме, дзе жыў Рэмбрандт, і на базары стар’я. Абедалі ў «Cafè de Кгіоп».

10.Х

Зноў мора, чайкі. На гарызонце — белыя берагі Англіі. Хутка Францыя. Парыж. Колькі раз я збіраўся наведаць гэту краіну, і кожны раз нешта стаяла на перашкодзе. Вечарам былі ў Гаўры. Шкада, што цягнік ідзе ноччу і не відаць нічога за вокнамі вагона. Знаць, позні быў час, калі мы дабраліся да Парыжа. I ўсё ж, не зважаючы на гэта, пакінуўшы свае рэчы ў гасцініцы «Hôtel Brelant et Beausejour» на вуліцы Монмартр. Брыль, Рамановіч і я рашылі яшчэ пахадзіць па апусцелых вуліцах Парыжа, на знаёмства з якім у нашай праграме, чамусьці, былі адведзены толькі два дні.

14.Х

Вітае нас Партугалія агнямі маяка з мыса Фіністэра.

15.Х

У самы поўдзень прайшлі Гібралтар. Адначасна бачым крутыя пустынныя горныя скалы Еўропы і Афрыкі. Абмінулі гамбургскі параход «Selma nimir» і амерыканскі «Lykes Lines». За намі гоняцца касякі акул і дэльфінаў. Мігцяць агні нейкага мая­ка. Ноч цёплая, месячная. Увесь час над намі кружаць англійскія рэактыўныя самалёты.

17.Х

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже