– І нічога не пашкадавалі б, каб яна вярнулася?

– Не чапайце мяне, ідзіце сабе.

– Што ж, пабачым, пабачым.

Мужчына пайшоў. Вінусь раптам угледзеў чорна-сівага ката, які аддаляўся па сцежцы, высока ўзняўшы хвост знакам пытальніка.

<p>рэверс</p>

У Вінуся ўжо ўсе былі ў зборы. Кіця з Наталяй нарэзвалі каўбасу ды садавіну. Анцік насіў напоўненыя талеркі ў пакой на стол, уяўляючы сябе афіцыянтам. Вінусь нерваваўся, сноўдаўся, больш перашкаджаючы. Даставаў пляшкі з лядоўні. Анатоль з Алесем вялі нязмушаную гутарку пад цыгарэту. Ля іх прымасцілася Света – Кіціна сяброўка – чарнявая, караценька стрыжаная, яна церабіла свае незлічоныя фенечкі на руках, час ад часу ўстаўляючы рэплікі не па-жаночы нізкім голасам.

Залямантаваў званок. Вінусь, узяўшы ахапак бэзу, пабег адчыняць. Бажэна ўвайшла ў вітальню.

– Гэта табе, – прамовіў Вінусь, кінуўшы бэз да яе ног.

– Дзякуй, – прашаптала яна.

– Матка Боска, Венера Мілоска! – усклікнуў Анцік. – Калі ласка, плашчык, – дапамагаў распрануцца.

Дзяўчаты з зайздрасцю глядзелі на Бажэну.

Яна прысела, каб сабраць кветкі, Вінусь паспяшаўся дапамагчы, нахіліўшыся да яе каленяў. Анцік і Анатоль прагна ўтаропіліся на яе аголеныя ногі. Анатоль тут жа атрымаў ад Наталі локцем у бок.

«Божа, як на выставе», – пранеслася ў Бажэны ў галаве. Яна зачырванелася ад такой неспадзявана пільнай увагі.

Прайшлі ў пакой, занялі месцы вакол стала. Каля Бажэны гопнуўся Анцік. Да Вінуся падсела Света.

– Ну, знаём, гаспадар, – скамандаваў Анцік.

Вінусь назваў прысутных і сказаў:

– А гэта мая Бажэна, – з захапленнем і зрабіўшы націск на слове «мая» ды запытальна гледзячы на яе, быццам шукаючы падтрымкі.

Дзяўчына згодна апусціла вейкі.

– За знаёмства да дна, – прытрымліваючы Бажэніну чарку пад донца, загадаў Анцік.

– Не чапай яе, яна шмат не п’е, – абараняў Вінусь.

Пасля выпітага агульная напружанасць знікла, і зноўку пацякла нязмушаная гутарка.

– Увага! – крыкнуў Анцік. – П’ем кактэйль «Жыве Беларусь!».

– Як гэта? – пачулася адусюль.

– Наліваем белае віно. Хлапцы могуць і гарэлку. Вупіваемо.

Усе выпілі.

– Цяпер наліваемо чырвонае – усе. Вупіваемо. Хуценька-хуценька. Так.

Цяпер зноўку белае. Хлапцы зноў-такі могуць піць гарэлку. Вось так. Жыве Беларусь!

– Жыве! Жыве! – адгукнуліся ўсе.

– Ды ну цябе з тваёй прыдурру, – хмыкнула Кіця. – Хадзем, дзяўчаты, лепш на кухню, пагамонім па-жаночы. Хай яны тутака сядзяць, – пацягнула Бажэну за руку.

Аднак Света засталася з хлапцамі. Кіця ды Наталя запалілі. Бажэна прынесла з сумачкі «Парламент».

– Грэбуеш нашымі? – неяк непрыхільна запыталася Кіця.

– Ды не, што вы. Проста я слабейшыя куру, дый то зрэдку, пад настрой. У мяне ўвогуле залежнасці не ўзнікае.

– Шчаслівая… Лінзы каляровыя носіш?

– Не, з чаго ты ўзяла? А-а, зразумела. Ды не, прырода ўзнагародзіла.

– Думаю, занадта шчодра, каб з ім важдацца.

– З кім?

– Ды з Вінсэнтам, – працягвала Кіця, уціскаючы ў попельніцы недапалак.

– Разумею, вы не прымаеце мяне.

– Не, ты анічога не разумееш. Проста больш за тыдзень ён ні з кім не сустракаецца.

Бажэна ўсміхнулася:

– Ужо шмат тыдняў прайшло.

– Ты сапраўды не разумееш. Спадзяешся стаць шчаслівым выключэннем? Сцяг табе ў рукі… Ведаеш такі верш?

I хоць трэсніце ногі цалуйцеХоць Марыі Святой, хоць Хрысту.Мо яны пашкадуюць. Даруйце,Я ж – ніколі. Як воўку – пастух.

Кіця зноўку запаліла. Наталя адно моўчкі слухала.

– Прабачце, – Бажэна пайшла ў пакой да хлапцоў.

– Бажэначка-кветачка, сядай сюды, да мяне, – запрасіў Анцік.

– Я нібыта да Вінуся прыйшла, – адказала дзяўчына, усаджваючыся побач з тым.

– Атрымаў?! – зарагатаў Анатоль.

– Вось так, заўсёды лепшае гэтаму лайдаку па жыцці дастаецца, – уздыхнуў Анцік. Ён нешта прашаптаў на вуха Свеце, і тая зазбіралася.

Следам за ёй усхапіліся ды пачалі разыходзіцца астатнія. Кіця выразна паглядзела на Вінуся і, апусціўшы вочы, ціха выдыхнула:

– Бывай!

Вінусь пайшоў прыбіраць са стала. Бажэна яму дапамагала. У пакоі пакінулі толькі чырвонае віно ды апельсіны. Вінусь напоўніў келіхі.

– За нас?

– За нас, – адгукнулася Бажэна.

Ён паставіў свой келіх, узяў з яе рук ейны, таксама адставіў. Наблізіў свой твар да яе. Пачаў гладзіць валасы, шчокі, вусны.

– Прыгажуня мая.

Раптам зазвінеў Бажэнін мабільнік. Яна ўсхапілася:

– Гэта мама, хвалюецца. Ало! Мам, я хутка буду! Усё добра.

Яна прысела на канапу:

– Я пайду? – запыталася, не верачы сваім словам.

Вінусь гладзіў яе руку, узнімаючыся ўсё вышэй. Яе пах ап’яняў. Ён удыхаў яе дыханне, і гэта распальвала яго. Адчуваў, як яна ўся трымціць у ягоных абдымках, нясмела адказваючы на пацалункі. Ён нярвова, ледзь стрымліваючыся, распранаў яе, баючыся спалохаць гэтае кволае пачуццё, што пачынала ўжо раскрывацца яму насустрач. Ён нібы ляпіў яе, паўтараючы рукамі ўсе выгіны яе стрункага дзявочага цела, лашчачы яе прахалодную аксамітавую скуру. Невыносная пяшчота і неўтаймоўнае жаданне авалодалі ім. Бажэна востра адчула непазбежнасць гэтага і скаралася яго даўгім, ласкавым, умела-ўсюдыісным пальцам.

– Я люблю цябе, – горача прашаптаў Вінусь.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже