Зірнуўшы ў дзвярное вочка, пабачыў там Бажэну з мабільнікам.

– Ну што?

– Ды дзяўчына нейкая. Вельмі прыгожая.

– Што гэта за дзяўчыны да цябе ходзяць у маю адсутнасць? – наўмысна строга запыталася.

Вінусь адчыніў дзверы і абняў Бажэну, якая смяялася, задаволеная сваім жартам.

– Ліска мая! Чаму валасы мокрыя? Вельмі сэксуальна, – прашаптаў на вуха.

– Мы з сябрамі на мора ездзілі, загаралі, – усміхнулася.

– З сябрамі? I хлопцы былі? – спахмурнеў Вінусь.

– Ну, былі. Мы ж вучымся разам.

– I ты там перад імі ў купальніку расхаджвала?

– Ну а як на пляжы?

– I яны разглядалі цябе? Распраналі позіркамі?

– Ды супыніся! Хопіць! Чаго ты злуешся? Што тут такога? Ты заняты, не хацеў мяне бачыць. Чаму я не магу адпачыць з сябрамі?

– Можаш, вядома ж, можаш, – злосна пасміхнуўся, схапіў за руку ды пацягнуў у ванную.

– Пусці, мне балюча! – Бажэна спрабавала вырвацца.

Вінусь пачаў цалаваць яе. Супраціўленне толькі распальвала яго.

– I пераапраналася ў хмызах? – прыціснуўшы да сценкі ў ваннай і гледзячы проста ў вочы, пытаўся.

– Т-так, – спалохана адказвала Бажэна.

– А калі хто бачыў?

– Дзяўчаты пільнавалі, каб ніхто не бачыў.

– А я хацеў бы паглядзець, – прыкусіў яе за вушка, прайшоўся языком па шыі, потым рэзка развярнуў тварам да сцяны. Груба сарваў трусікі і з сілай авалодаў ёю.

Боль змяніўся прыемным адчуваннем, і Бажэна ўжо сама рухалася яму насустрач, насустрач насалодзе. «Я яго так раз’юрваю, ён проста шалее ад мяне», – падумала задаволена, адчуваючы сваю жаночую ўладу і моц.

Потым сядзелі на кухні ды пілі каву.

– Вазьмі цыгарэту.

– Ты ж ведаеш, што я зрэдку палю.

– Зрабі выключэнне дзеля мяне. Мне падабаецца, калі дзяўчына курыць. Цыгарэта ў дзявочых вуснах… Вельмі сэксуальна.

Бажэна запаліла.

– Вінусь!

– Я сама ўвага.

– Не смейся, – дзяўчына апусціла вочы. – Мае бацькі з’ехалі ў адпачынак. А ў мяне яшчэ практыка. Я адна дома…

– Ну, – падсунуўся да яе Вінусь, – і што… – пачаў гладзіць яе аголеныя ногі.

– Ну, мы маглі б…

– Што? – стаў цалаваць яе калені.

– Мы маглі б… пажыць разам, – быццам спалохалася сваіх словаў і зачырванелася.

Вінусь адхінуўся. Адсёрбнуў кавы.

– Ведаеш… я працую…

– Я буду дапамагаць табе, – горача загаварыла. – Буду гатаваць, прыбіраць табе, мыць, каб нішто не адцягвала тваёй увагі. Ведаеш, што такое каханне? – бліснула вачыма.

– ???

– Гэта калі ў цябе ёсць нешта смачненькае, а табе прыемна не самому з’есці, а найвялікшае шчасце – глядзець, як твой каханы гэта есць і яму добра.

– Шчабятуха мая, – Вінусь уссадзіў яе сабе на калені. – Табе хутка абрыдне гэткае відовішча. Я буду есці, як бегемот: зяпай захоплівае, а па баках усё валіцца долу.

Бажэна засмяялася.

– Я… хацеў сказаць табе… Я, відаць, не той, хто табе трэба…

– А чаму ты вырашаеш за мяне, хто мне трэба? – закрыла сваёй далонню ягоны рот. – Ты самы лепшы, самы незвычайны, каго я сустракала. Ты – мой магніт, маё полымя… – ахапіла ягоныя вусны сваімі.

– Разумееш, ты вельмі незалежная, разумная дзяўчынка, у цябе ёсць сваё жыццё. Я не надта ў яго ўпісваюся…

– Ты што, не хочаш мяне больш?

– Дурненькая, я аб табе клапачуся…

– Не трэба мне такі клопат! – выкрыкнула, і яе вочы, блакітнае ды зялёнае, напоўніліся слязьмі. – Не трэба! Не хочаш, так і скажы!

– Я не магу гэтага сказаць… Ты вельмі яркая. А хто я такі? Табе трэба вучыцца…

– Ты самы яркі для мяне, самы прыгожы, – плакала яна.

– Урэшце, мне патрэбная… рабыня!

Апусцілася на падлогу, ахапіла ягоныя ногі, пачала цалаваць:

– Што загадаеце, мой уладар? – І зноў гэтая адданасць у вачах.

– Бажэна, супыніся, гэта не для цябе. Ты не зможаш…

– Я ўсё змагу дзеля цябе!

– Не любіце, дзяўчынкі, паэтаў…

– Хто сказаў, што ўсё павінна ісці па раз і назаўсёды некім усталяваных законах? Мне на іх пляваць!!! Чуеш?! У мяне ўсё будзе па-іншаму! Я сама ствараю сваё жыццё! Хаця… калі ты не хочаш… Нельга сілай ашчаслівіць. Гэта ўжо гвалт над асобай… – яна сумна прысела на табурэт і ўзяла з пачка цыгарэту.

– Я не магу гэтага сказаць.

– I не кажы тады, не кажы нічога, – падбегла, ахапіла за шыю, уселася на калені тварам да яго. Караценькая чорна-квяцістая сукенка паднялася, яшчэ больш агаляючы смуглявыя ногі, з-пад яе завабліва выглядалі чырвоныя трусікі.

Вінусь нават зніякавеў ад такога імпэту.

«Яна сапраўды кахае мяне. О Божа! Гэта так. I што? Няўжо я горшы за тых, з кім яна сёння купалася? Падумаеш, хлопчыкі-мажоры! Я пакажу ўсім, чаго варты Вінсэнт! I ёй… італьянцы новаспечанай…»

<p>нарэзка</p>

Абудзіў Вінуся тэлефон.

– Ало!

– Дзень добры! Гэта Кацянкоў. Вы прынятыя. Прыходзьце, абмяркуем далейшае супрацоўніцтва.

– Анцік!!! Прачынайся, стары перачнік! – радасна загарлапаніў Вінусь. Анцік сеў на канапцы і няўцямна круціў галавой, аглядаючыся.

– Ды прачніся!!!

– Чаго ты лямантуеш? – прахрыпеў той. – А што гэта я ў цябе?

– А што, ты не можаш пераначаваць у мяне?

Анцік, стогнучы, паклыпаў у ванную.

– Кацяра, ты малайчына! – падміргнуў карціне, збіраючыся.

– Вось ты і трэці раз мяне пахваліў, – прымружыў вока кот.

– Куды гэта ты? – запытаўся Анцік.

– Праца ў мяне новая. Як пашэнціць, дык і цябе ўладкую!

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже