Можна працягнуць лагічны ланцужок. ЧТД паставіць у канцы разважанняў. «Чёрт тебя дери», – як любіла жартаваць мая настаўніца матэматыкі, калі заканчвала тлумачыць тэарэму і ставіла гэтыя літары – ЧТД – «что и требовалось доказать».

Але нічога не даказана. Верш не напісаны.

Я ў роспачы кідаю аловак і шчыльна заціскаю вушы, каб не чуць бяззубага рогату чорных дзірак».

Патэлефанаваў Бажэне на мабільны. «Абанент часова…» – кінуў слухаўку.

На падлозе валяўся каўпачок ад памады. Вінусь раструшчыў яго, наступіўшы. «Радуйся, цяпер табе ніхто не замінае…»

<p>нарэзка</p>

Вінусь спрабаваў аднавіць усё, што сцёр колісь. Цяпер гульня ў Пенелопу не мела сэнсу. Цяпер трэба хутчэй скончыць твор, каб паспець… Хлопцу здалося, што кот на карціне ўсё болей закоўтвае рыбіну. Хрыбтовага плаўніка ўжо не відаць. Колькі яму адмерана? Сівых валасоў ужо не злічыш, ужо не вырвеш, як раней, каб не псавалі выгляду, – давядзецца прарэдзіць паўгалавы. А што? Малады з сівізной – нават пікантна. Чамусьці падсвядома вісела думка, што часу застаецца ўсё меней і меней. Штосьці даўно не з’яўляўся груган. Зацішак перад бурай?.. Кот глыбей заглытвае рыбіну…

«Вінсэнт Суміцкі. Раман»

Шэсцьдзясят шэсць старонак… А дзе я яго надрукую? Мой арыгінальны твор, без заказу, наўрад ці ён надрукуе. Скажа – абцяжараны, замала знешняй дынамікі. Выразна ўявіў сабе спадара Кацянкова, што ходзіць па кабінеце ды павучае яго. «Пакуты – вось рухавік жыцця, без церняў яно нецікавае. Не намі прыдумана, усе казкі на гэтым пабудаваныя. А ты хочаш вынайсці лісапет. Азірніся. Мала каму на долю адмерваецца шмат падзеяў ды пакутаў. У асноўным непрыкметнае жыццё спажыўца. I ты хочаш яго яшчэ ў кніжкі пхаць? Ну каму цікава, як ты думаеш, п’еш каву, паліш, сядзіш у прыбіральні?»

– А ў прыбіральні, між іншым, даволі часта прыходзяць у голаў слушныя думкі, – пярэчыць уяўнаму суразмоўцы Вінусь.

«Гэты прадукт не цікавы народу. Павінен быць Герой. Свайго часу, чалавек цяжкага лёсу. Час Акакіяў Акакіявічаў ніколі і не надыходзіў. Простаму чалавеку па-за школьнай праграмай яны нецікавыя. Выбітны, яркі, моцны герой прываблівае. Тады цікава, што ён есць, думае, робіць. Яму імкнуцца патвараць падлеткі… Адным словам, часцей уключай генератар ідэяў, адбірай самыя смелыя…»

«Задумкі»

Усё болей чырвоных літар. Усё болей скарыстанага, чым задуманага. Быццам сплываюць зверху на чорныя. Відаць, мой генератар хутка счахне.

Трэба паспець…

<p>эпізод 40</p>

Вінусь закрыў твар далонямі, пацёр вочы. Раптам пачуў гукі барабана. Азірнуўся. Перад ім стаяў кот. З залізанай поўсцю на галаве, тоўстым залатым ланцужком, што бліскаў у тлушчавых складках на шыі, ледзь не здушваючы яе, у элегантным, па ўсім відаць, дарагім чорным касцюме, які, аднак, не мог схаваць таўшчыні ягонай шарападобнай постаці, у дарагіх жа пантофлях. Ён натхнёна лупіў у вялікі стары барабан і камандаваў рыбіне, апранутай у шэра-сінюю караценькую спаднічку, на галаве – гэткага ж колеру пілотка, а на белай блузцы пунсавеў гальштук.

– Ст-о-ой! Аць-два!

Рыбіна спынілася.

– Да барацьбы за правы рыбаў будзь гатовы!

Рыбіна прыклала плаўнік да пілоткі.

– Кожнай рыбіне – па парасону!

Палагея паўтарыла жэст.

– Не ўсё тое рыбіна, што блясна! Ударым свердзелам па лёдзе! Ура! Вольна! Мітынг аб’яўляецца закрытым. Прашу падысці тых, хто ўдзельнічае ў закрытым мітынгу. Здарова, братан Вінсэнты! Як жыццё, у натуры?

– Нармалёва.

– А я тут моладзь, у натуры, падрошчваю. Так, на досугу, – запаліў люльку. На пальцы іграў каштоўнымі камянямі вялікі пярсцёнак. – Барабан вось прыдбаў. Шалёныя бабкі!

– Прыгожы. Страдывары, відаць! – з’едліва пасміхнуўся Вінусь.

– Ты тутака, у натуры, не гані. За лоха мяне не трымай. Страдывары скрыпкі лабаў. Барабан старажытны. Плямёны зім-бум-бам-ве. Чуў?

Вінусь адмоўна пакруціў галавой.

– Прыгожы барабан, – агледзеў інструмент Вінусь. – Але ж нашто ён табе?

– Ведаеш, братэла, часам так усё абрыдне. I бабкі, і дзеўкі, і братва… Так хочацца самім перад сабою чыста пацаном быць. Ну, тыпу душа патрабуе! Возьмеш… баян! Але ж гэта можна і… без баяна рабіць… Не тое, разумееш? А возьмеш барабан – і душа радуецца, і палачкі самі сабою ў рукі кладуцца! I побач ніхто не патрэбны, каб панты патрымаць. А-ай, не разумееш ты, – махнуў лапай кот. – А што ты тутака робіш? – Апостраф ажывіўся, узяў слоўнік, што ляжаў на стале побач з камп’ютарам. – Аў-та-ры-тэт-ны слоў-нік, – чытае. – О-о-о! Ад-каз-вае нор-мам сучас-най мо-овы. Што? У натуры аўтарытэтны? Ану, – пачаў гартаць, нешта мармытаць пад нос, вадзіць пальцам. – Не-е! Гоняць! У натуры гоняць, Вінсэнты. Кінулі цябе з гэтым слоўнікам. Факт! – вывеў кот.

– Гэта чаму? – здзівіўся Вінусь.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже